Гэты дзень з’яўляецца дзвесце дваццаць сёмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 139.

Гістарычныя падзеі 14 жніўня

У 1385 годзе ў Крэўскім замку была падпісана ўнія паміж ВКЛ і Польшчай.

Хто нарадзіўся 14 жніўня

1794 год: Міхал Балінскі, беларускі гісторык і публіцыст.

1882 год: Аляксандр Мікульчык, беларускі паэт.

1925 год: Сяргей Міхальчук, беларускі празаік, перакладчык.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст Эрнест Сетан-Томпсан, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Джон Галсуорсі і амерыканская кінаактрыса Міла Куніс.

14 жніўня ў народным календары

Сёння адзначаецца Мядовы Спас і пачынаецца Успенскі пост. Таксама ў гэты дзень шануюць сем святых пакутнікаў Макавеяў, адкуль другая назва гэтага свята – Макавей.

Sputnik