Як усім вядома, гэты год з’яўляецца юбілейным: мы святкуем 140-годдзе Якуба Коласа. Не кожны мае магчымасць наведаць музей народнага паэта. Таму супрацоўнік дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Іван Дубовік прыехаў да вучняў з копіямі рукапісаў, дакументаў славутага майстра мастацкага слова, грамадскага дзеяча, вучонага. Іван Сільвестравіч не толькі разказаў пра жыццё, творчасць і грамадскую дзейнасць паэта, але і прадставіў увазе вучняў мультымедыйную 3D-рэканструкцыю.

Такім чынам, юнакі і дзяўчаты змаглі і замацаваць свае веды пра нашага Песняра, і духоўна ўзвысіцца.

Вольга ПАРТЫКА, фота Віктара ПАЎЛАВА