Літаратурную гасцёўню «Маіх радкоў няма без Беларусі», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння славутага майстра паэтычнага слова Якуба Коласа, наладзіла бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алеся Чарняк. У бібліятэку на мерапрыемства прыйшлі вучні гімназіі, якія з цікавасцю слухалі Алесю Рыгораўну і бібліятэкара Інэсу Бондар. Дарослыя паведамілі дзецям біяграфію юбіляра, а пасля ўсе разам далучыліся да актыўнага дыялогу. Гімназісты з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы, а таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай «…Усё жыве і душу мае».

Даведка. Сёння на малой радзіме Песняра ў г. Стоўбцы на вул. Цэнтральнай быў ўрачыста адкрыты помнік народнаму паэту, выкананы групай беларускіх скульптараў на чале з народным мастаком Беларусі Іванам Міско.

Вольга ПАРТЫКА, фота аўтара, БЕЛТА