Супрацоўнікамі раённай цэнтральнай бібліятэкі арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечанных 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, слаўнага сына Палесся.

У прыватнасці, у ліцэі праведзены бібліяграфічны агляд «Дарога ў вялікае жыццё». Падчас яго бібліёграф распавяла навучэнцам аб жыццёвым і творчым шляху класіка беларускай літаратуры. Яны пачулі цікавыя факты з жыцця, даведаліся аб гісторыі стварэння вядомых твораў. А на кніжнай выставе «Спявак палескага краю» увазе ліцэістаў прадстаўлены яго кнігі, сярод якіх галоўнае месца займала легендарная трылогія «Людзі на балоце».

Наталля ЛАПАЦІНА, фота з архіва бібліятэкі