Сёння публікуем адказы на нетрывіяльныя пытанні, якія датычацца скасавання шлюбу. Эксперт — начальнік аддзела загс Нараўлянскага райвыканкама Алена ВАЎРЭНТОВІЧ.

— Пражылі з жокай у шлюбе больш 22 гадоў. Дачка дарослая, ёй ужо споўніўся 21 год. Спрэчкі аб падзеле маёмасці ў нас няма, жонка згодная на скасаванне шлюбу. Магчыма развесціся ў аддзеле загс, ці мы павінны звяртацца ў суд?

— Скасаванне шлюбу ажыццяўляецца органамі запісу актаў грамадзянскага стану або судом. Вядома, што скасаванне шлюбу ў судовым парадку больш працяглая працэдура. Гэта звязана з асаблівасцямі разгляду пэўнай катэгорыі спраў. Напрыклад, у агульным парадку патрабаваннямі закона аб прадастаўленні мужу і жонцы трохмесячнага тэрміну для прымірэння. А таксама для дасягнення згоды аб агульных непаўналетніх дзецях і падзеле маёмасці, з магчымасцю адкласці разгляд справы для прызначэння мужу і жонцы дадатковага тэрміну для прымірэння, і з уступленнем у законную сілу рашэння суда.

У выпадку, калі жонка згодная на скасаванне шлюбу і дачка дасягнула паўналецця, заяву можна падаваць у орган загс. Так як скасаванне шлюбу органам загс праводзіцца па ўзаемнай згодзе сямейнай пары, якая не мае агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці. Дзяржаўная пошліна за рэгістрацыю скасавання шлюбу сёння складае 4 базавыя велічыні (128 беларускіх рублёў).

— Неабходна тэрмінова ехаць у іншы горад, наколькі хутка можна атрымаць развод?

— Скасаванне шлюбу праводзіцца аддзелам загс ва ўзгоднены з мужам і жонкай тэрмін, але не раней чым праз месяц і не пазней чым праз два месяцы з дня падачы сумеснай заявы аб скасаванні шлюбу.

— Ці магчыма рэгістрацыя скасавання шлюбу ў адсутнасць аднаго з супругаў, калі плануецца камандзіроўка на дату, прызначаную на скасаванне шлюбу?

— Калі муж або жонка не могуць прыйсці ў аддзел загс, рэгістрацыя можа быць праведзена ў адсутнасці аднаго з іх, калі ад яго імя будзе прадастаўлена заява з просьбай рэгістрацыі скасавання шлюбу ў яго адсутнасць. Сапраўднасць подпісу на заяве павінна быць засведчана натарыусам.

Алеся ЛІТВІН