У рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» супрацоўнікі РАНС патэлефанавалі пенсіянерам і нагадалі аб правілах бяспекі.

Перш за ўсё выратавальнікі пагутарылі аб правілах бяспекі ў домаўладаннях, на вадаёмах і пры спальванні расліннасці. Акрамя гэтага абмеркавалі неабходнасць абсталявання домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. А тое, што такая форма зносін была цікавай і запатрабавальнай, сведчылі шматлікія пытанні, якія задавалі пенсіянеры. У канцы размовы супрацоўнікі РАНС нагадалі нумары экстраных службаў і тое, як дзейнічаць у выпадку надзвычайных сітуацый.

Наталля ЛАПАЦІНА, фота з архіва РАНС