Мэта тактыка-спецыяльных вучэнняў — праверыць ўзровень зладжанасці і аператыўнасці служб пры ўзнікненні аварыйных сітуацый.

Паводле легенды быццам бы адбыўся выхад з ладу сістэмы пітнога водазабеспячэння. Для аднаўлення падачы вады насельніцтву камісія па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме паставіла задачу — правесці абеззаражанне аўтацыстэрны і заправіць яе пітной вадой. Пасля прыезду аўтацыстэрны да месца аварыі супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі пробы і аналіз якасці пітной вады. У гэты ж момант службы праводзілі ліквідацыю парыва вадаправода.

Умоўную аварыю ліквідавалі, пастаўленыя мэты дасягнуты. Пасля вучэнняў дадзена ацэнка гатоўнасці кожнай службы. У цэлым выкананне вучэбнага задання ацэнена высока.

Падрыхтавала Наталля ЛАПАЦІНА, фота з архіва РАНС