На гарадскім рынку расчыніў дзверы традыцыйны восеньскі кірмаш. Нараўлянскія гаспадары спяшаюцца назапасіцца гароднінай, садавінай і салодкімі прысмакамі. Сваю прадукцыю прапануюць, як мясцовыя фермеры, так і гандляры з іншых раёнаў і абласцей. Набыць на кірмашы можна і кветкі, ягадныя кусты і фруктовыя дрэвы. Майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці падрыхтавалі сувенірную прадукцыю, а артысты нараўляншчыны дораць выдатны настрой усім гасцям кірмашу.

Алеся Ліцвін, фота Міхаіла Шаўчэнкі