Мікіта Шайнюк выдатна абараніў даследчую працу «Знаходка на пляжы» на рэспубліканскім этапе конкурса краязнаўчых работ «Скарбонка краязнаўчых знаходак», які праходзіў у рамках акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

Усяго ў конкурсе ўдзельнічала каля 70 даследчых работ дзяцей з розных устаноў адукацыі Беларусі. На заключны этап адабрана 40 краязнаўчых прац, у тым ліку і праца, прадстаўленая установай адукацыі нашага горада. Так трымаць, Мікіта!

Васіль ЧАЙКА, фота аўтара