Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь да 27 снежня прымае заяўкі на ўдзел у I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі. Ён пройдзе ў рамках Года малой радзімы.

Арганізатары форума — Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальны гістарычны музей, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Выдавецкага дома “Звязда”.

Форум пройдзе ў лютым 2020 года ў Нацыянальным гістарычным музее. Да ўдзелу запрашаюцца краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты ВНУ, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.

У межах форума плануецца падведзенне вынікаў конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гг., правядзенне прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў, выставы гісторыка-краязнаўчай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі і выданняў краязнаўцаў. Запланавана выданне зборніка дакладаў. Кожны ўдзельнік форума атрымае сертыфікат.

Тэксты дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў, заяўкі на ўдзел у конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне неабходна направіць да 27 снежня 2019 г. на электронны адрас: histmuseum@histmuseum.by.

Палажэнне размешчана на сайце музея

Iнфармацыя: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Фота з iнтэрнэта