Ўсходнеславянскае традыцыйнае свята Масленіца, якое адзначаецца на працягу тыдня перад Вялікім пастом, для жыхароў Нароўлі стала ўжо звыклым.

На галоўнай плошчы горада развярнулася святочнае дзеянне: хлопцы залазілі на слуп, спявалі народныя ансамблі, а гасцінныя падворкі запрашалі ўсіх сагрэцца гарачай гарбатай і пачаставацца блінамі. Кожны выбіраў на свой густ з чым іх пакаштаваць: на сталах стаялі смятана, павідла і мёд.

Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла. Па традыцыі, гэта азначае пазбаўленне ад нячыстай сілы і страхаў зімы.

Вось так у Нароўлі развіталіся з зімой і сустрэлі вясну. А больш падрабязна чытайце ў газеце.

Алеся ЛIТВIН, фота аўтара