Акцыя «Маёй краіне» працягвае крочыць па Гомельшчыне. На гэты раз месцам сустрэчы стала Нароўля. Да нас прыехалі артысты абласной філармоніі і Ельскага раёна. Гасцей чакалі вясёлыя песні, віртуозная гульня на музычных іструментах і пазітыўны настрой.

Акрамя музыкантаў да акцыі таксама далучыліся мясцовыя майстры мастацкай вытворчасці і выстава гісторыка-этнаграфічнага музея. Яны арганізавалі майстар-класы па вырабніцтву паясоў, дэкаратыўных пано. Вялікую цікавасць ў прысутніх вызвала выстава Васіля Чайкі, на якой ён прадэманстраваў экспанаты савецкага часу.

Яшчэ у гэты дзень адбылося спаборніцтва па футболу сярод вучняў гарадскіх школ. Перамогу атрымала каманда сярэдняй школы № 2.

Маленькіх удзельнікаў свята чакалі разнастайныя развагі і салодкі пачастунак ад канфетнай фабрыкі. А тарговыя кропкі прапанавалі прысмакі на любы густ.

Акцыя «Маёй краіне» — гэта вялікі праэкт, які паказвае, што таленавітыя людзі гатовы дарыць радасць землякам і сваёй краіне. Акцыя праходзіць на Гомельшчыне не ўпершыню, свой пачатак яна бярэ ў 2016 годзе.

Алеся ЛІТВІН, фота аўтара