Гомель прымаў рэгіянальны форум «Беларусь адзіная». Дыялог сабраў людзей неабыякавых да будучыні роднай краіны. Спікерамі сталі вядучыя эксперты, палітолагі, эканамісты і сацыёлагі.

Размова без купюр, актуальныя пытанні і адкрытыя адказы падтрымлівалі эмацыйны запал у ўдзельнікаў каля трох гадзін. Партыйнае будаўніцтва, канстытуцыйная рэформа, эканамічная мадэрнізацыя, статус Усебеларускага народнага сходу, сацыяльныя пытанні — кожная з узнятых тэм актуальная. Жывыя зацікаўленыя зносіны і абмен думкамі — адна з галоўных задач мерапрыемства такога ўзроўню. Яна сябе цалкам апраўдала.

— Нашы апаненты часта кідаюць папрок, што нібыта мы хочам вярнуцца да 9 жніўня. Наадварот, узрушэнні, якія нам хацелі прынесці з каляровай рэвалюцыяй, усіх нас прымусілі па-новаму паглядзець на сябе, сваю краіну. У гэты перыяд зарадзілася вельмі шмат пазітыўнага. Усё гэта трэба сабраць. Мы бачым: нягледзячы на рэгіянальныя адрозненні, сапраўды, Беларусь адзіная. І адказы, якія даюць людзі, тыя спадзяванні, перажыванні, якія ёсць, праблемы, якія яны падымаюць, часцяком вельмі падобныя. Вырашыць іх мы можам усе разам, — перакананы дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзім Гігін, які выступаў спікерам.

Самае галоўнае, што гэтыя сустрэчы яшчэ раз падкрэсліваюць, што беларусы захавалі адзінства. А гэта значыць, што за будучыню нашай цудоўнай краіны можна не хвалявацца. У гэтым важнасць такіх форумаў, прымеркаваных да Года народнага адзінства.

Наталля ЛАПАЦІНА, фота аўтара