Першыя звесткі аб святкаванні хрысціянамі Раства адносяцца да IV стагоддзя. Пытанне аб рэальнай даце нараджэння Езуса Хрыста з’яўляецца спрэчным і неадназначна вырашаным сярод царкоўных аўтараў. Магчыма, выбар 25 снежня звязаны з паганскім салярным святам «Нараджэння Сонца Непераможнага», якое прыходзілася на гэты дзень і якое пасля прыняцця ў Рыме хрысціянства напоўнілася новым зместам.

Згодна з адной з сучасных гіпотэз, выбар даты Раства адбыўся з прычыны адначасовага святкавання раннімі хрысціянамі зачацця Хрыста і Вялікадня. Адпаведна, у выніку прыбаўлення да гэтай даты дзевяці месяцаў, Раство прыйшлося на дні зімовага сонцастаяння.

Свята Нараджэння Хрыстовага мае пяць дзён перадсвята і шэсць дзён пасля свята. Напярэдадні, або ў дзень вячэрніку, выконваецца асабліва строгі пост, які атрымаў назву «куцця», бо ў гэты дзень ужываюць у ежу куццю — звараныя з мёдам пшанічныя або ячменныя зерні. Па традыцыі, пост заканчваецца са з’яўленнем на небе першай вячэрняй зоркі. У вячэрні свята ўзгадваюць  старазапаветныя прароцтвы і падзеі, якія адносяцца да Нараджэння Збавіцеля.

Падрабязней чытайце на старонках «Прыпяцкай праўды».

Леанiд ВЕЙНЕР, фота Вiктара ПАЎЛАВА