Главная | Новости | РОЧС информирует | lнфармацыйны дзень

lнфармацыйны дзень

18 марта 2019 - Прыпяцкая прауда
lнфармацыйны дзень

У Нараўлянскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў інфармацыйны дзень. Перад работнікамі аддзела выступілі прадстаўнікі Нараўлянскага раённага аддзела Следчага камітэта і Органаў памежнай службы.

Работнікам расказалі пра асноўныя правапарушэнні, якія здзяйсняюцца на тэрыторыі раёна, асаблівы акцэнт быў зроблены на пытаннях інфармацыйнай бяспекі і на папярэджанне правапарушэнняў, звязаных з крадзяжамі маёмасці. Гэтак жа былі растлумачаны правілы пры перасячэнні памежнай зоны і дзеянні ў выпадку звароту старонніх асоб з просьбай садзейнічання ў перасячэнні пагранічных пастоў. Вялікую цікавасць выклікалі прыведзеныя жыццёвыя прыклады, якія адбыліся на тэрыторыі раёна.

 

Если вам понравилось, поделитесь ссылкой с друзьями:

BB-cсылка на публикацию:

Прямая ссылка на публикацию:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!