Акцыя ў ліцэі

16 февраля 2018 - narovlya.by
Акцыя ў ліцэі

 Пазнавальнай і карыснай стала сустрэча начальніка Нараўлянскага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях Максіма Фёдаравіча Кавалёва і навучэнцаў УА "Нараўлянскі дзяржаўны прафесійны ліцэй» у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!».

У навучальных мэтах навучэнцы прагледзелі фільм «Бяспека - у кожны дом". Затым у віктарыне разабралі сітуацыі «Што рабіць у выпадку пажару», «Як патушыць электрапрыбор», «Бяспечная эвакуацыя».

З цікавасцю будучыя спецыялісты слухалі інфармацыю аб магчымасцях мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: дапамога побач», дзяліліся ведамі паводзін у розных небяспечных сітуацыях дома і на вуліцы, дапаўнялі звесткі аб правілах аказання першай медыцынскай дапамогі. Актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі карысныя брашуры "Бяспека - у кожны дом» і «Геаметрыя бяспекі».

Если вам понравилось, поделитесь ссылкой с друзьями:

BB-cсылка на публикацию:

Прямая ссылка на публикацию:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!