Главная | Новости | Культура | Свята для жыхароў Красноўкі

Свята для жыхароў Красноўкі

28 сентября 2018 - Прыпяцкая прауда
Свята для жыхароў Красноўкі

27 верасня, калі праваслаўныя вернікі адзначалі вялікае царкоўнае свята Уздвіжанне Крыжа Гасподняга, у Красноўцы загучалі чароўная музыка і звонкія галасы артыстаў. Народныя і сучасныя мілагучныя песні разліваліся далёка па наваколлі. Менавіта тут прайшла тэатралізавана-гульнявая праграма «На Узвіжанне сонца грае».

Вяскоўцы, якія па даўняй традыцыі ў святочны дзень не займаліся гаспадарчымі справамі, сабраліся ў сельскім клубе, дзе работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі падрыхтавалі тэматычна насычанае мерапрыемства. Нягледзячы на тое, што на вуліцы было холадна і неўтульна, тут панаваў добры настрой. Было цёпла ад усмешак жыхароў. І ў гэтым заслуга вядучых мерапрыемства Людмілы Цалка і Уладзіміра Палонікава. Цікавай была фальклорная праграма з загадкамі, народнымі прыкметамі і павер'ямі. Пад пералівы сучасных і народных кампазіцый у выкананні народнага калектыва «Скарбніца» і салістаў РДК было складана ўседзець на месцы. Таму адныя прытопвалі, другія прыхлопвалі, а трэція падпявалі, а ўсе разам дзякавалі шчодрымі апладысментамі.

Пакуль на сцэне правіла баль канцэртная праграма, кожны жадаючы мог азнаёміцца з работамі майстрых дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага цэнтра рамёстваў, мясцовых рукадзельніц, кніжнай выставай і экспазіцыяй гісторыка-этнаграфічнага музея.

Такія мерапрыемствы, як восеньскі фэст у Красноўцы, аб’ядноўваюць усіх нас, беларусаў, уносяць у штодзённае жыццё іскрынку радасці і яркія ўражанні.

Наталля ЛАПАЦІНА, фота Віктара ПАЎЛАВА

 

Доўга не разыходзіліся вяскоўцы са свята. Гэта прыемна і арганізатарам, і артыстам, якія нездарма стараліся, каб усё атрымалася як мае быць. І не проста атрымалася, а прайшло на высокім узроўні, у шчырай, цёплай атмасферы.

 

Если вам понравилось, поделитесь ссылкой с друзьями:

BB-cсылка на публикацию:

Прямая ссылка на публикацию:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!