Главная | Год малой родины | У сваім краю, як у раю

У сваім краю, як у раю

1 марта 2018 - Прыпяцкая прауда
У сваім краю, як у раю

Як грамадзянін Беларусі я вельмі ўзрадаваўся, што 2018 год у нашай краіне аб’яўлены Годам малой радзімы. Упэўнены, што сёлетапройдзе шмат карысных, цікавых  і прыемных мерапрыемстваў, а для тых, хто па нейкіх прычынах здрадзіў мясцінам свайго маленства і юнацтва,  гэта проста выдатная магчымасць зноў вярнуцца ў той незабыўны свет, дзе зрабіў першыя крокі па бацькоўскай зямлі, па зямлісвайго роду. Зямля-матухна, у арозненне ад нас,  неразумных дзяцей, заўсёды нам застаеццавернай і заўсёды чакае ў госці. У любое надвор’е.

Наогул лічу, што цывілізаваны народ, разумная нацыя  і валодае адной вялікай перавагай – любоўю да Айчыны – малой і Вялікай. Той, хто не навучыўся любіць бацькоўскі край, бацькоў, землякоў, суайчыннікаў,  не здольны і  на іншыя глыбокія пачуцці. У таго ў жыцці ўсё штучнае: яму не трэба вялікая  любоў да жанчыны, яму нават штамп у пашпарце не трэба, яму досыць грамадзянскага шлюбу. Для яго святое слова “сям’я” – пусты гук… Скажу больш: калі самі бацькі не любяць радзіму, плявузгаюць і брыдкасловяць пра яе, то і дзеці вырастуць такімі ж…

У ХХІ стагоддзі ў нас развялося шмат манкуртаў, квасных патрыётаў, людзейперакаці-поле, якіяблукаюцьнедзе ў чужых краях, з’яўляючыся па духу жабракамісвайголёсу. А менавіта Бацькаўшчыназаўсёдыпавіннажыць у душычалавека.Ніякіямежы, ніякаяадлегласць не павіннабыцьперашкодай для спатканнячалавекасасваёй малой радзімай. Тымбольшсёння, калінават па інтэрнэцеможналёгкахоцьзавочнаспачаткупатрапіцьупенаты. А віртуальнаеможанеўзабавеперарасці і ў сапраўдныясустрэчы. Было б толькі жаданне.

У некаторыхнавучальныхустановах, на жаль,  выхаваннепатрыятычныхпачуццяўлічыццачымсьцідругарадным і факультатыўным. Але ж несумненна: усёдобрае і гуманнае і пачынаецца з любові. А настаўнікіпастаяннапавінныклапаціццапра тое, кабвыхаванцывырасталісапраўдныміпатрыётамі, а не толькі выдатнымі знаўцамі адказаў па тэстах. Патрыятызм – адно з самыхглыбокіх і трапяткіхпачуццяў, замацаваныхстагоддзямі, счэпленых крывёй нашых продкаў у вірлівыя войны.

Вялікі ўкраінец Тарас Шаўчэнка трапна заўважыў “Не грэе сонца на чужыне”.  Мяне не можа не радаваць, што сёння на Беларусі шмат свядомых патрыётаў, якія пішуць летапісы свайго роду, складаюць генеалагічныя дрэвы, шукаюць звесткі пра сваіх землякоў у архівах і ў інтэрнэце. Многія вялікія беларусы праславілі сваю малую радзіму. Акінчыцы, Мікалаеўшчыну мы ведаем дзякуючы Якубу Коласу, які занатаваў аднойчы: “О край мой мілы! Ўсёй душою Хачу злучыцца я з табою, Ў тваіх палях пазычыць сілу, Ў тваёй зямлі сысці ў магілу…”

Вязынка прапісваецца святымі літарамі ў душы кожнага, хто наведвае мясціны Янкі Купалы. Дарэчы, гэты прарок нацыі даў запавет нашчадкам: “Чалавек з зямлёй зрастаецца, як … дрэва: ссячы дрэўца – засохне, адбяры ў чалавека зямлю – згіне”.

Гераічную Оршу ўславіў “рыцар беларускіх замкаў” Уладзімір Караткевіч, які казаў: “Ёсць адзіна годны шлях: служыць айчыне да крывавага поту, не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што інакш нельга”.

Полацк  падараваў беларусам і ўсяму  свету асветніцу Еўфрасінню, першадрукара Францішка Скарыну, паэта Сімяона Полацкага.  Гэты спіс вядомых беларусаў і іх малых радзім можна працягваць бяконца! Малыя радзімы  Брэстчыны і Віцебшчыны, Гомельшчыны і Гродзеншчыны, Міншчыны і Магілёўшчыны далі сваіх знакамітых людзей.

Усе, хто прыязджае ў Беларусь, ужо ніколі не забудуць пра добры, гасцінны і прыязны народ –  мужных беларусаў ды прыгожых беларусак. Мае землякі – шчырыя і срдэчныя, спагадлівыя і ветлівыя. Нам яшчэ больш трэба шанаваць традыцыі і звычаі свайго народа, яго мілагучную мову. Нам трэба яшчэ больш шанаваць сваю прыроду і культуру, сваю гісторыю.  І надалей не дапускаць вандалізму ў адносінах да помнікаў. Трэба усё зберагаць для нашчадкаў!

Беларусь – сапраўдная скарбніца мудрасці і духоўнасці.  Малая радзіма у кожнага адна, ды й кожны з нас – толькі малюсенечкая часцінка Айчыны. Сапраўдны беларус у гасцях  заўсёды сумуе па Беларусі, а калі вяртаецца дадому, то на сэрцы адразу становіцца лёгка і хораша.

Нам усім разам трэба аберагаць тыя мясціны, дзе мы пачуваем сябе як птушкі ў гнёздах. Давайце падтрымліваць Радзіму і дапамагаць ёй, чым можам. Кожны з нас павінен штодзённа задаваць сабе пытанне: што я магу зрабіць для малой радзімы?Калі можаш стаць мецэнатам – стань ім! Можаш дапамагчы свайму дзіцячаму садку, школе, роднай вёсачцы – дапамажы!

Мне думаецца, без бацькаўшчыны, без свайго народа добры чалавек проста не можа жыць. Беларусь – гэта больш за дзесцяць тысяч азёр, чыстых, як успешка дзіцяці.  У нашай краіне працякае дваццаць тысяч рэк, агульная даўжыня якіх  дасягае дзевяноста тысяч кіламетраў. І амаль у кожнай малой радзіме ёсць свой вадаём, своеасаблівая прыстань для тых, хто там нарадзіліся, жывуць ці пайшлі ў вялікі свет. Вялікі ўкраінскі паэт Уладзімір Сасюра  нездарма назваў нашу краіну сіняковай з-за вялікай колькасці рэк ды азёр.

Дык давайце, сябры, часцей вяртацца да родных берагоў! Давайце аберагаць свае карані ды гнёзды!

Канстанцін Карнялюк

Если вам понравилось, поделитесь ссылкой с друзьями:

BB-cсылка на публикацию:

Прямая ссылка на публикацию:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!